"Пятрова, падай вады!" альбо Басы-07
У панядзелак прыехаў з Басовішча проста на працу. І давай зноў нешта пісаць, сядзець у офісе за кампом і глядзець у манітор.
Уражанні з фэсту засталіся. Розныя. Але прыемных куды болей.
Пачалося з падарожжа праз Гародню. Там на цыгунцы сустрэў знаёмых, якіх ня бачыў два гады - з літоўскай праграмы. Але адразу ўсіх пазнаў і мяне пазналі, але пазней, бо апошні час не галюся, гэта крыху змяніла твар =)
Прайшлі праз кантроль досыць спакойна. Мяжу праехалі, там бусы сустрэлі.
На месцы правядзення фэсту арганізація была нядрэнная - БіаПрыбіральні, вада, ахова. Можна было адносна камфортна жыць у намеце на ахоўваемай тэрыторыі за 10 злотых. Прапускалі туды па пячатках на руце.
Ежа у польскіх кафэ так-сабе. Але мяса танней піва месцамі каштавала. Флякі - суп з кішок - не пачаставаў. Погляды на яго былі разнастайныя, але я схіліўся да таго, што лепш болей знаемыя назвы - кілбаска, фруткі, катлета, гарбата, расолек ) На ежу хапала дзесці 10 злотых (на 1 раз).
На другі дзень паехалі ў Беласток спынам. Туды дабраліся даволі хуценька, палазілі по суперкраме Auchan (Акіян). Але назад выбіраліся 3 гадіны...Жах!
Потым боль ужо нікуды акрамя возера не адыходіў і замест Беластоку шпацыраваў па Грудеку (Гарадку), які здзівіў мяне сваімі дагледжанымі дворыкамі. Спецыяльна для маці нарабіў больш фотак.
Было вельмі прыемна знаёміцца па-просту. Архітэктары, гісторыкі, журналісты... Шмат з кім было прыемна пагутарыць.
Музыкі таксама радавалі. Палац, Крамбамбуля, Без Назвы, Н.Р.М., Крама, Таварыш Маузер, Раста... Гурты акрамя песен рабілі файныя шоу. Падчас выступлення НРМ нат дзеці выканаўцаў з'явіліся: "Мама, тата, гэта я! Неба, сонца і зямля..."
На Farben Lehre адбылася хуткая міграцыя асноўнай часткі беларусаў. Бо Farben Lehre - польскі панк-рок-гурт. Але пасля гэдак жа хуценька асноўную колькасць зноў склалі беларусы, якія шалена скакалі на дэнс-падлозе. Там было пыльна і натоўп.
Вольную сцэну (выступалі гурты, якія прыехалі за свой кошт) я змяняў на возера. Конкурс-спаборніцтва таксама прапусціў, мяне потым саромілі.
На зваротным шляху хвілін сорак трымалі на контролі. Як заўседы, ніякіх тлумачэнняў. Было неспокойна за тых, хто праходзіў асабісты агляд.
Дзякуй усім, з кім прыемна бавілі час!

( шматуражанне... )