Home
bruno

October 2009

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Advertisement

Tags

Page Summary

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com

Apr. 5th, 2007

bruno

Цалкам



Амаль тыдзень таму мне пашанцавалы быць на Гуканні вясны. Нарэшце я сабраў свае ўражанні і зараз напішу аба ўсім па чарзе.

Сьвята праводзілася ў Крыжоўцы - мне так падалося, што гэта невялікая вёска пад Менскам, але я дакладна не ведаю, бо мы адразу дзёрнулі ў лес шукаць мястэчка. Яшчэ ідучы па лесе, мы паспелі страціць з погляду наш перадавы атрад, пагукаць іх, патэлефанаваць на мабільны і г.д. Добра што хоць знайшліся.
Было нас чалавек пад 20 . Спачатку ўсе пазнаёміліся, потым пакуль хлопцы шукалі дровы і распальвалі вогнішча, дзяўчаты вывучалі сьпевы дзеля правільнага і сакральнага гукання. Але пакуль не паелі, гукаць ніхто не згадзіўся, дарма што Людачка - педагог-арганізатар хвалявалася і запрашала ўсіх есці свае "апошнія" каўбаскі (Людачка, прынамсі, кат).
Добра пад'еўшы мы ўзяліся за спевы і гульні. Гэта было крута. Мне спадабалася не передаць як. Асабліва гульні на "ўзаемную сімпатыю" пра цароўну, якая ў горад дзевак сватаць не пускала і баяроў, якія прынеслі ўсё "ўжо у трубочку" і цэлілі да перарослых-пераспелых дзевак. Акрамя гэтага гулялі у "Хаткі" і "Цяцерку". Калі каму ёсць патрэба - распавяду падрабязней. Потым крыху пасьпявалі пад гітару, так проста папелі, ды і пайшлі сабе, пеючы па лесе да прыпынку. Па некаторым дадзеным у праграмме шчэ быў крупнік, але я яго не піў і па вусах міма рота не праліў.

Асаблівай "фішкай" сьвята былі іншаземныя студэнты с Лівана, якія навучаюцца у медзе. Яны ў нейкім кружку па фольку займаюцца, вось і прыехалі на народныя звычаі паглядзець. Калі пелі песні на ангельскай мове мне прыйшло у галаву споўніць Danny-boy =) з маім слыхам і голасам.

Карацей, усе было цудоўна, асабліва дзяўчаты =)) Бойкія такія, галасістыя... Пра фатаграфію шмат ведаюць і пра падарожжы. Яны нарабілі лепшых птушак і стужак, каб дрэва ўпрыгожыць. Дзякуй ім!!!


p.s. Тут некаторыя мяне (мову) правяць калі-нікалі, дык калі ёсць ахвота ў каго яшчэ - калі ласка!